Наведванне Цэнтра Міністрам сельскай і лясной гаспадаркі Рэспублікі Судан

04 Jun 2021
by Александр Поляков

У рамках рабочага візіту 3 чэрвеня 2021 года Цэнтр павышэння кваліфікацыі работнікаў лясной гаспадаркі наведаў Міністр сельскай і лясной гаспадаркі Рэспублікі Судан Эльтахер Ісмаіл Махамед Харби з удзелам Першага намесніка Міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Шатраўка В.Г.

Прадстаўнікі суданскай дэлегацыі пазнаёміліся з дзейнасцю цэнтра, таксама былі праведзены перамовы ў сферы лясной гаспадаркі. Бакі выказалі зацікаўленасць у развіцці супрацоўніцтва ў галіне адукацыйных паслуг.

 

 

Top