Удзел работнікаў Цэнтра павышэння кваліфікацыі ў суботніку 2021.04.03

05 Apr 2021
by Александр Поляков

 

3 красавіка 2021 на тэрыторыі Цэнтра павышэння кваліфікацыі работнікаў лясной гаспадаркі ў А.Г. Ждановічы прайшоў суботнік па добраўпарадкаванні тэрыторыі арганізацыі. У суботніку прыняло ўдзел 22 чалавекі. Пашанцавала і з надвор'ем. Была прыбраная леташняя лістота, галінкі з газонаў, пафарбаваныя бардзюры белай фарбай, добраўпарадкаваны клумбы, кветнікі. Праца прайшла з запалам ў сяброўскай атмасферы. Ўбачылі першыя кветкі, якія прабіліся пасля зімы, снегу.

Top