Кіраўніцтва
ЛIСIЦА Святлана Мікалаеўна
Дырэктар Цэнтра падрыхтоўкі кадраў Мінлясгаса
Нарадзілася 1 ліпеня 1975 года ў в. Абідавічы Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці.
У 1997 годзе скончыла Магілёўскі педагагічны інстытут ім. А.А. Куляшова.
З 1997 па 2000 год працавала настаўнікам замежнай мовы Абідавіцкай сярэдняй школы Быхаўскага раёна.
З 2000 па 2012 год працавала на розных пасадах у аддзеле адукацыі Глускага райвыканкама.
З 2012 па 2018 год дырэктар Глускай сярэдняй школы №2 ім. І.І. Захаранка.
З 2018 па 2021 год начальнік аддзела па адукацыі, спорце і турызме Глускага райвыканкама.
З 2021 па 2024 год дырэктар ДУА «Глуская санаторная школа-інтэрнат для дзяцей з саматычнай паталогіяй».
КАРГУЛЁЎ Раман Андрэевіч
Намеснік дырэктара па вучэбна-вытворчай і вучэбнай рабоце
Нарадзіўся 6 красавіка 1989 года ў горадзе Маладзечне Мінскай вобласці.
У 2013 годзе скончыў - установа адукацыі "Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт"
У 2015 годзе скончыў - магістратуру ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт»
З лютага 2013 па кастрычнік 2013 года працаваў інжынерам па лесасыравінных рэсурсах Дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Краснасельскае» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, в.Курганы, Мінская вобласць.
З 2013 па 2017 працаваў інжынерам-механікам дзяржаўнай лесагаспадарчай установы "Краснасельскае" Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, в.Курганы, Мінская вобласць.
З 2017 па 2018 працаваў начальнікам вучэбна-вытворчага аддзела дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі дарослых "Рэспубліканскі цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў лясной гаспадаркі", аг.Ждановічы, Мінская вобласць.
З 2018 па 2022 працаваў старшым майстрам вытворчага навучання вучэбнай часткі дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі дарослых "Рэспубліканскі цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў лясной гаспадаркі", аг.Ждановічы, Мінская вобласць.
З 2022 па 2025 кіраўнік практыкі вучэбнай часткі ўстановы дадатковай адукацыі дарослых "Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь", аг.Ждановічы, Мінская вобласць.
