Бешанковіцкі філіял
У 1978 годзе як навучальны цэнтр па падрыхтоўцы рабочых кадраў для лясной гаспадаркі арганізаваны на базе Бешанковіцкага лясгаса Віцебскага ВЛГА.
З верасня 2004 года Бешанковіцкі навучальны цэнтр у якасці філіяла увайшоў у склад Рэспубліканскага навучальнага цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў лясной гаспадаркі.
Бешанковіцкі філіял ажыццяўляе прафесійную падрыхтоўку і перападрыхтоўку па рабочых прафесіях, а таксама праводзіць навучальныя курсы для леснікоў, якія не маюць профільнай адукацыі.
Прафесійная падрыхтоўка па рабочых прафесіях:
- «Вальшчык лесу», з прысваеннем 6 кваліфікацыйнага разраду, тэрмін навучання 2 месяцы;
- «Станочнік дрэваапрацоўчых станкоў», з прысваеннем 3 кваліфікацыйнага разраду, тэрмін навучання 5 месяцаў;
- «Рамщик», з прысваеннем 3 кваліфікацыйнага разраду, тэрмін навучання 4 месяцы;
- «Пчаляр», з прысваеннем 3 кваліфікацыйнага разраду, тэрмін навучання 2 месяцы.
- «Навальщик-свальщик лесаматэрыялаў», з прысваеннем 3 кваліфікацыйнага разраду, тэрмін навучання 1 месяц.
Перападрыхтоўка па рабочых прафесіях:
- «Машыніст-кранаўшчык» (для работы з гідраманіпулятарамі на лясных машынах), з прысваеннем 4 кваліфікацыйнага разраду, тэрмін навучання 1,5 месяца;
- «Машыніст тралёвачныя (лесанарыхтоўчай) машыны» (пагрузачна-разгрузнай лясной машыны форвардэр), з прысваеннем 6 кваліфікацыйнага разраду, тэрмін навучання 1,5 месяца.
Павышэнне кваліфікацыі па рабочых прафесіях:
- «Пчаляр», з прысваеннем 4 кваліфікацыйнага разраду, тэрмін навучання 1 месяц.
Навучальныя курсы вальшчыкаў лесу па вучэбнай праграме: «Сортиментная тэхналогія нарыхтоўкі драўніны па індывідуальным метадзе працы вальшчык лесу», тэрмін навучання 2 тыдні.
Навучальныя курсы для леснікоў, якія не маюць профільнай адукацыі, па вучэбнай праграме: «Уводзіны ў пасаду лесніка», тэрмін навучання 4 тыдні.
Форма навучання дзённая. Навучанне ажыццяўляецца на платнай аснове. Па выніках навучання выдаюцца пасведчанні дзяржаўнага ўзору.
Пры наяўнасці групавой заяўкі могуць быць арганізаваны выязныя навучальныя курсы для вальшчыкаў лесу, леснікоў, навучання працы на мотокусторезе.
Даведка: для праходжання навучання неабходна падаваць па факсу:
(8-02131) 6-07-54.
Рэгістрацыя слухачоў Бешанковіцкага філіяла Цэнтра павышэння кваліфікацыі работнікаў лясной гаспадаркі праводзіцца ў першы дзень навучання па адрасе: 211350, г.п. Бешанковічы, вул. Мічурына, 2.