Кіраўніцтва
ЛIСIЦА Святлана Мікалаеўна
Дырэктар Цэнтра падрыхтоўкі кадраў Мінлясгаса
Нарадзілася 1 ліпеня 1975 года ў в. Абідавічы Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці.
У 1997 годзе скончыла Магілёўскі педагагічны інстытут ім. А.А. Куляшова.
З 1997 па 2000 год працавала настаўнікам замежнай мовы Абідавіцкай сярэдняй школы Быхаўскага раёна.
З 2000 па 2012 год працавала на розных пасадах у аддзеле адукацыі Глускага райвыканкама.
З 2012 па 2018 год дырэктар Глускай сярэдняй школы №2 ім. І.І. Захаранка.
З 2018 па 2021 год начальнік аддзела па адукацыі, спорце і турызме Глускага райвыканкама.
З 2021 па 2024 год дырэктар ДУА «Глуская санаторная школа-інтэрнат для дзяцей з саматычнай паталогіяй».
КАРГУЛЁЎ Раман Андрэевіч
Намеснік дырэктара па вучэбна-вытворчай і вучэбнай рабоце
Нарадзіўся 6 красавіка 1989 года ў горадзе Маладзечне Мінскай вобласці.
У 2013 годзе скончыў - установа адукацыі "Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт"
У 2015 годзе скончыў - магістратуру ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт»
З лютага 2013 па кастрычнік 2013 года працаваў інжынерам па лесасыравінных рэсурсах Дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Краснасельскае» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, в.Курганы, Мінская вобласць.
З 2013 па 2017 працаваў інжынерам-механікам дзяржаўнай лесагаспадарчай установы "Краснасельскае" Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, в.Курганы, Мінская вобласць.
З 2017 па 2018 працаваў начальнікам вучэбна-вытворчага аддзела дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі дарослых "Рэспубліканскі цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў лясной гаспадаркі", аг.Ждановічы, Мінская вобласць.
З 2018 па 2022 працаваў старшым майстрам вытворчага навучання вучэбнай часткі дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі дарослых "Рэспубліканскі цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў лясной гаспадаркі", аг.Ждановічы, Мінская вобласць.
З 2022 па 2025 кіраўнік практыкі вучэбнай часткі ўстановы дадатковай адукацыі дарослых "Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь", аг.Ждановічы, Мінская вобласць.
ГОРБІЧ Юлія Іванаўна
Намеснік кіраўніка арганізацыі па ідэалагічнай рабоце
Нарадзілася 20 жніўня 1979 года ў горадзе Масты Гродзенскай вобласці.
У 2003 годзе скончыла УА "Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў"
У 2012 годзе - установа адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя Максіма Танка"
У 2014 - дзяржаўная ўстанова адукацыі "Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ў галіне інфарматызацыі і кіравання" Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
З 2004 па 2017 працавала настаўнікам музыкі дзяржаўнай установы адукацыі "Гродзенская гарадская гімназія"
З 2017 - 2018 галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна горада Гродна
З 2018 - 2019 дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі "Прамень" г. Гродна"
З 2019 - 2024 дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Гродзенская гарадская гімназія ім. А.І. Дубко»
У 2025 годзе скончыла Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці "Дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай"
КАРШУНАЎ Аляксандр Алегавіч
Намеснік дырэктара па адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце
Нарадзіўся 11 жніўня 1969 года ў вёсцы Маляцічы Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці.
З 1988 па 1990 г. праходзіў службу ва Узброеных сілах СССР.
У 2000 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію, у 2010 годзе Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
З 1999 па 2004 год працаваў у органах унутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама.
З 2004 па 2010 працаваў на кіруючых пасадах прадпрыемстваў камунальнай гаспадаркі.
З 2010 па 2012 начальнік філіяла КУП Магілёваблдарбуд ДРБУ №198.
З 2012 па 2016 год займаў кіруючыя пасады Дзяржаўнай установы "Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне" Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
З 2016 па 2018 намеснік дырэктара па адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце ААТ санаторый "Пралеска".
З 2018 па 2020 намеснік начальніка Галоўнай управы Дзяржаўнай установы "Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне" Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
З 2020 па 2022 рэферэнт Пасольства Рэспублікі Беларусь у Туркменістане Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
