Часопіс "Лясная і паляўнічая гаспадарка"

zhurnal-logo.jpg
  • 220089, г. Мінск, вул. Чыгуначная, 27 каб. 223
  • +375 (17) 326-42-42 +375 (17) 357-09-59
  • Email: verstka_les@mail.ru
  • Падпісныя індэксы: 74965 - для індывідуальных падпісчыкаў, 749652 - для ведамасных падпісчыкаў

Часопіс "Лясная і паляўнічая гаспадарка" - адзіны рэспубліканскі навуковы, вытворча-практычны часопіс, арыентаваны на работнікаў лясной гаспадаркі і галін лесапрамысловага комплексу. Заснаваны ў 1999 годзе. Выходзіць штомесяц. Аб'ём часопіса – 48 старонак, тыраж – 1150 экзэмпляраў, распаўсюджваецца па падпісцы.

Асноўныя задачы:

  • прапаганда інавацыйнай і ўкараняльнай дзейнасці ў сферах лесанарыхтоўчай і дрэваапрацоўчай вытворчасцей, паляўнічай гаспадаркі, экатурызму і рэкрэацыі;
  • прасоўванне перспектыўных ідэй і тэхналогій у лесагаспадарчую вытворчасць;
  • інфармаванне работнікаў ляснога комплексу аб асноўных тэндэнцыях развіцця галіны.

Асноўныя тэматычныя напрамкі:

  • эканоміка, арганізацыя вытворчасці і перадавы вопыт
  • лесаўпраўленне
  • лесааднаўленне і лесаводства
  • лесакарыстанне
  • ахова і абарона лесу
  • паляўнічая гаспадарка
  • правазнаўства
  • экалогія
  • навука і падрыхтоўка кадраў

Галоўны рэдактар: ШАРАФАНОВІЧ Вольга Аляксандраўна

Заснавальнік: Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь

Top