
Цэнтр падрыхтоўкі кадраў Мінлясгаса прыняў удзел у добраахвотнай акцыі " Дай лесе новае жыццё!"
Юлія Горбіч, намеснік кіраўніка арганізацыі па ідэалагічнай рабоце: "Прыемна, што ў акцыі прынялі ўдзел не толькі работнікі цэнтра, былыя работнікі, члены сем'яў, але таксама да нас далучыліся студэнты спецыяльнасці "экспертыза і кіраванне нерухомасцю" БНТУ ў суправаджэнні Бушуевай Алены Уладзіміраўны, старшага выкладчыка кафедры "Эканоміка, арганізацыя і кіраванне нерухомасцю" БНТУ. Выказваем вялікую падзяку Бараўлянскаму спецлясгасу за прадстаўленую магчымасць прыняць удзел у акцыі!
