Прыемны пачатак працоўнага тыдня ў Цэнтры падрыхтоўкі кадраў Мінлясгаса.
Па выніках дзяржаўнай атэстацыі, аздараўленчы комплекс цэнтра пацвердзіў статус аздараўленчай арганізацыі для дарослых другой катэгорыі.
Пасведчанне аб дзярж. атэстацыі ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыла Ірына Аляксееўна Яўсеева, начальнік прадстаўніцтва Мінскага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні.
