У Цэнтры падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае мерапрыемства, якое аб'яднала адразу два знакавыя святы:
Дзень народнага адзінства
Дзень працаўнікоў лесу.

Падзея стала яркім сімвалам згуртаванасці і пераемнасці пакаленняў, сабраўшы ў адной зале калектывы адразу дзвюх ключавых устаноў сферы: Цэнтр падрыхтоўкі кадраў Мінлясгаса і дзяржаўную ўстанову па абароне і маніторынгу лесу «Беллесабарона».


Са святочнай прамовай і цёплымі словамі да прысутных звярнулася дырэктар Цэнтра Лісіца:
«Паважаныя калегі, дарагія сябры! Сімвалічна, што сёння мы разам адзначаем самае маладое свята нашай дзяржавы і наш агульны прафесійны дзень. Дзень народнага адзінства нагадвае нам пра гістарычную мудрасць, стойкасць і згоду нашага народа, а Дзень працаўнікоў лесу — пра стваральную працу кожнага, хто прысвяціў сваё жыццё прымнажэнню, абароне і беражліваму захаванню лясных багаццяў Беларусі. Ад усёй душы жадаю вам невычэрпнай энергіі, упэўненасці. Няхай у вашых дамах заўсёды пануюць мір, дабрабыт і ўтульнасць, а кожны дзень прыносіць радасць ад дасягнутых вынікаў. Са святамі!»
Урачыстая частка завяршылася ўручэннем заслужаных узнагарод, цёплымі віншаваннямі і святочнымі нумарамі, якія падарылі ўсім удзельнікам зарад бадзёрасці і выдатнага настрою!









