
15 лютага - Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў У гэты дзень мы ўспамінаем ваеннаслужачых, якія выконвалі абавязак за межамі Радзімы. Дата звязана з завяршэннем вываду савецкіх войскаў з Афганістана ў 1989 годзе. Мы шануем памяць тых, хто не вярнуўся, і выказваем павагу тым, хто прайшоў праз выпрабаванні вайны. Іх мужнасць, вернасць прысязе і сіла духу назаўсёды застануцца прыкладам для будучых пакаленняў. Вечная памяць загінуўшым. Гонар і ўдзячнасць жывым.
