Міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Кулік звярнуўся да работнікаў і ветэранаў галіны.

Паважаныя работнікі і ветэраны лясной гаспадаркі!
Сёння, 2 ліпеня, для лясной галіны асаблівая дата. Роўна 90 гадоў таму была прынята пастанова Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта і Савета Народных Камісараў "Аб утварэнні Галоўнага Упраўлення лесааховы і лесанасаджэнняў пры Савеце Народных Камісараў Саюза ССР і аб выдзяленні водаахоўнай зоны". На гэты орган ускладаліся абавязкі лесааднаўленчага характару, а ў яго падпарадкаванне былі перададзены лесагаспадарчыя прадпрыемствы.
Фактычна лясная гаспадарка ўпершыню была выдзелена ў самастойную галіну народнай гаспадаркі, г.зн. размова ідзе аб стварэнні цэнтралізаванай сістэмы кіравання лясной гаспадаркай. Указанай Пастановай таксама вызначана стварэнне непасрэдна падпарадкаваных Галоўлесахове СССР рэспубліканскіх, краявых і абласных упраўленняў лесааховы і лесанасаджэнняў.