Ад вучобы да зносін: як сумяшчаем карыснае з прыемным

03 Dec 2025
by Иван Овсянников

Сёння 03.12.2025 г. група ідэалагічнага актыву лясной галіны, якая праходзіць навучанне ў Цэнтры падрыхтоўкі кадраў Мінлясгаса, накіравалася на экскурсію.

Па ініцыятыве Юліі Іванаўны Горбіч, намесніка кіраўніка арганізацыі па ідэалагічнай рабоце Цэнтра, удзельнікі наведалі "Музей Міні" ў Мінску - прастору, дзе прадстаўлена больш за 30 мініяцюрных копій галоўных славутасцяў Беларусі.

Удзельнікі з цікавасцю разглядалі мініяцюры, абменьваліся ўражаннямі, абмяркоўвалі працоўныя пытанні ў спакойнай атмасферы - атрымаўся сапраўдны дзень і вучобы, і адпачынку, і згуртаванні каманды.

Добра, калі навучанне праходзіць не толькі ў аўдыторыі, але і вось так - з цікавасцю, карысцю і душэўнымі зносінамі!

Top