У перыяд з 14 па 17 ліпеня 2026 г. навучальную стажыроўку ў Цэнтры падрыхтоўкі кадраў Мінлясгаса прайшлі кіраўнікі і спецыялісты Масаблеса. Акрамя рэспубліканскіх арганізацый РУП "Белдзяржлес", Установы "Беллесабарона", РЛССЦ аб'ектамі наведвання з мэтай абмену эфектыўным вопытам вядзення лясной гаспадаркі і прафарыентацыйнай работы сталі Калінкавіцкі і Клічаўскі лясгасы.
У Беларусі 2026 год аб'яўлены Годам беларускай жанчыны.Адпаведны Указ нумар 1 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Дакумент прыняты ў мэтах фарміравання нацыянальнага вобраза жанчыны-працаўніцы, папулярызацыі ролі жанчын у захаванні і развіцці грамадства.
Міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Кулік звярнуўся да работнікаў і ветэранаў галіны.
Паважаныя работнікі і ветэраны лясной гаспадаркі!Сёння, 2 ліпеня, для лясной галіны асаблівая дата. Роўна 90 гадоў таму была прынята пастанова Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта і Савета Народных Камісараў "Аб утварэнні Галоўнага Упраўлення лесааховы і лесанасаджэнняў пры Савеце Народных Камісараў Саюза ССР і аб выдзяленні водаахоўнай зоны". На гэты орган ускладаліся абавязкі лесааднаўл...
Работнікі Цэнтра падрыхтоўкі кадраў далучыліся да агульнарэспубліканскай хвіліны маўчання.Акцыі ў памяць аб загінуўшых у Другую сусветную вайну, якая прайшла сёння па ўсёй краіне.Светлая памяць бязвінным ахвярам Вялікай Айчыннай вайны, вечная слава героям-пераможцам.
У рамках правядзення на тэрыторыі Мінскага раёна прафілактычнай акцыі "Тыдзень лічбавай пісьменнасці" прапануем вашай увазе матэрыялы па гэтай тэматыцы:
Міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Антановіч Кулік паразмаўляў з групай намеснікаў кіраўнікоў арганізацыі па ідэалагічнай рабоце на гэтым тыдні курсы павышэння кваліфікацыі ў Цэнтры падрыхтоўкі кадраў Мінлясгаса.Больш падрабязна тут https://t.me/minleshoz