
З 21 па 24 кастрычніка ў Цэнтры падрыхтоўкі кадраў Мінлясгаса праходзіць навучанне і стажыроўку група спецыялістаў і кіраўнікоў Міністэрства лясной гаспадаркі і лесагаспадарчых устаноў Уладзімірскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
У рамках стажыроўкі 21 кастрычніка госці з РФ азнаёміліся з працай ДУ "Беллесаахова", РЛССЦ. Сёння дэлегацыя кіраўнікоў на чале з намеснікам Міністра лясной гаспадаркі Уладзімірскай вобласці Кацярынай Мікалаеўнай Жукавай наведваюць знакавыя аб'екты Лепельскага лясгаса.

