У рамках рэспубліканскай акцыі "Ад усёй душы"

13 Jan 2026
by Иван Овсянников

У рамках рэспубліканскай акцыі «Ад усёй душы» мы рады вітаць нашых паважаных работнікаў, якія працавалі ў Цэнтры, а зараз на заслужаным адпачынку. Ваш прафесіяналізм, адказнасць і адданасць справе сталі трывалым падмуркам, на якім будуецца праца нашай установы сёння. Дзякуй вам за гады добрасумленнай працы, веды, досвед і чалавечае цяпло, якія вы пакінулі пасля сябе.

Top