Беларуская лясная газета

newspaper-logo.jpg

Газета выходзіць па чацвяргах на 16 палосах тыражом 27 600 экзэмпляраў і з'яўляецца адзіным у Беларусі перыядычным агульнарэспубліканскім штотыднёвым выданнем, якое асвятляе праблематыку лесагаспадарчага комплексу.

Газета актыўна асвятляе дзейнасць замежных фірм і сумесных прадпрыемстваў, якія працуюць на рынку краіны, ажыццяўляе рэкламна-інфармацыйнае забеспячэнне паставак абсталявання і камплектуючых для вядзення лясной гаспадаркі, лесанарыхтовак, дрэваапрацоўкі і мэблевай вытворчасці, металаапрацоўкі і будаўніцтва з партнёрамі з Прыбалтыкі, Германіі, Польшчы і Расіі. Газета заўсёды прымае ўдзел у айчынных і міжнародных выставах.

Галоўны рэдактар: Гаўрыш Віктар Васільевіч

Заснавальнік - Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь

Top